У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, вучні Парплішчаская школы працягваюць падарожжа па малой радзіме. 9 красавіка яны наведаліся на Валкалацкую зямлю. Вучні пабывалі ў касцёле Святога Яна Хрысціцеля. Ксёндз-пробашч Алег пазнаёміў навучэнцаў з гісторыяй будаўніцтва і развіцця валкалацкага касцёла, расказаў пра цуды, што адбываліся на валкалацкай зямлі. Пабывалі вучні і ў гасцёўні “Бабулін куфэрак”, што размясцілася ў Гарадзішчанскай сельскай бібліятэцы-клубе. Дзеці здзейснілі завочнае падарожжа ў мінулае, пазнаёміліся з традыцыямі і побытам беларусаў. Мясцовыя фалькларысткі Матошка Юзэфа Іосіфаўна і Янкавіч Ванда Іосіфаўна не толькі расказалі пра сакрэты і традыцыі народнага ткацтва, але і паказалі як ткуцца беларускія дываны. Дзеці і самі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі ткачоў.
Падарожжа атрымалася цікавым і запамінальным.
Вернуться в раздел Апрель 2022